БЕЛ Ł РУС

Карціну Пуціна купілі за 1,15 млн даляраў

18.01.2009 / 00:59

Nashaniva.com

фота

Карціну «Узор на акне» набыла ўладальнік маскоўскай галерэі «Нашы мастакі» Наталля Курнікава.

Карціна Уладзіміра Пуціна была прададзена ў суботу за 37 млн расійскіх рублёў (прыкладна 1,15 млн даляраў).

Карціну «Узор на акне», які напісаў прэм’ер-міністр суседняй дзяржавы, набыла ўладальнік маскоўскай галерэі «Нашы мастакі» Наталля Курнікава, паведамляе радыё Эхо Москвы.

Прадалася на аўкцыёне і карціна губернатара Санкт-Пецярбурга Валянціны Матвіенкі. Яна пайшла ўтрая танней. Субардынацыя, самі разумееце.

Сёлета расійскі прэм’ер-міністр упершыню ўзяў удзел у дабрачыннай акцыі «Калядная абэцэда».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула