БЕЛ Ł РУС

19-гадовы і 17-гадовы слонімцы згвалтавалі знаёмую, знялі працэс на відэа і паказалі сябрам

15.05.2019 / 12:08

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 13 мая, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Маладыя людзі пілі ў кватэры аднаго з іх. Увечары да іх зайшла знаёмая. П'яныя маладзёны згвалтавалі дзяўчыну, а працэс знялі на відэа. Прычым відэазапіс нават паспелі паказаць сваім знаёмым.

Скарыстаўшыся момантам, дзяўчына схапіла рэчы і выбегла з кватэры. Яна забегла да сяброўкі і паведаміла пра злачынства ў праваахоўныя органы. Маладыя людзі затрыманыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула