БЕЛ Ł РУС

У Быхаўскім раёне сутыкнуліся матацыкл і легкавік. Загінулі абодва вадзіцелі ФОТА

19.05.2019 / 14:16

Nashaniva.com

Фота Быхаўскай ДАІ.

У Быхаўскім раёне на аўтадарозе мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны сутыкнуліся матацыкл і легкавік, загінулі абодва вадзіцелі, паведамілі БЕЛТА ў АДАІ Быхаўскага РАУС.

Фота Быхаўскага ДАІ.

Аварыя адбылася днём 18 мая. 30-гадовы кіроўца матацыкла Kawasaki, жыхар Дрыбінскага раёна, падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фольксваген Джэта», якім кіраваў 59-гадовы жыхар вёскі Вароніна Быхаўскага раёна. Ад траўмаў абодва кіроўцы памерлі на месцы ДТЗ.

Быхаўскі РАСК вядзе праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула