БЕЛ Ł РУС

Жанчына-кіроўца на праспекце Дзяржынскага ў Мінску не саступіла дарогу матацыклісту — ён у бальніцы

19.05.2019 / 20:49

Nashaniva.com

Фота: ДАІ Мінска

ДТЗ адбылося 19 мая, каля 12:50 на сталічным праспекце Дзяржынскага, паведамілі ў сталічнай ДАІ.

24-гадовая кіроўца аўтамабіля Skoda ехала па праспекце Дзяржынскага з боку вуліцы Голубева ў напрамку праспекта Любімава. Пры развароце яна не саступіла дарогу матацыклу Kawasaki, які рухаўся ў прамым сустрэчным напрамку ў крайняй левай паласе.

24-гадовы матацыкліст атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула