БЕЛ Ł РУС

Лідар «Арсенала» Мхітаран не паедзе на фінал Лігі Еўропы ў Баку

21.05.2019 / 16:25

Nashaniva.com

Армянскі паўабаронца футбольнага клуба «Арсенал» Генрых Мхітаран прапусціць фінал Лігі Еўропы супраць «Чэлсі», які пройдзе ў Баку.

Лонданскі клуб прыняў такое рашэнне, параіўшыся з Мхітаранам і яго сям'ёй.

Мхітаран прапусціць гульню ў Баку па меркаваннях бяспекі. У «Арсенале» асцерагаліся, што армянскі футбаліст можа стаць ахвярай нападу. Улады Азербайджана пры гэтым абяцалі забяспечыць бяспеку Мхітарана.

"We're very disappointed to announce that @HenrikhMkh will not be travelling with the squad for our #UELfinal against Chelsea."

Full statement

— Arsenal FC (@Arsenal) 21 мая 2019 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула