БЕЛ Ł РУС

Азаранка перамагла, Якімава і Гаварцова прайгралі

20.01.2009 / 10:08

ул. інф.

Беларускі стартавалі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе.

У панядзелак у Мельбурне (Аўстралія) стартаваў першы з турніраў Вялікага шлему — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.

Беларускі стартавалі ў ноч на аўторак паводле мінскага часу (у Аўстраліі гэта ўжо дзень 20 студзеня, розніца ў часе складае восем гадзін).

Першая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка свой першы матч выйграла.
Яна, як кажуць, не пакінула шанцаў прадстаўніцы Чэхіі Петры Квітавай — 6:2, 6:1.

У наступным раўндзе пераможца нядаўняга турніру ў Брысбене згуляе з Тацянай Гарбін, што прадстаўляе Італію.

А вось Вользе Гаварцовай і Настассі Якімавай не пашанцавала.

Вольга прайграла знакамітай францужанцы Амелі Марэсмо — 4:6, 3:6, а Настасся — аргентынцы Гізеле Дулко (Дулько?) — 3:6, 7:5, 3:6.

Матчы Australian Open можна глядзець у жывым эфіры на канале Еўраспорт.
Пачатак трансляцый а 2‑й ночы (ці ад 2‑й раніцы?).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула