БЕЛ Ł РУС

Серыял «Слуга народа» з Зяленскім у галоўнай ролі заблакавалі на YouTube у Беларусі і некаторых іншых краінах

24.05.2019 / 19:48

Nashaniva.com

удакладнена

Серыял «Слуга народа», у якім новы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сыграў галоўную ролю, стаў недаступны на YouTube у Беларусі. З чым звязана блакаванне ў нашай краіне — невядома. Аднак расійскае выданне «Ведомости» паведамляе, што ў Расіі серыял таксама заблакавалі на YouTube. Гэта звязана з тым, што правы на паказ карціны ў інтэрнэце ў Расіі выкупіў «Яндэкс».

Першы сезон камедыі «Слуга народа» выйшаў на ўкраінскім тэлеканале «1+1» у лістападзе 2015 года. Па сюжэце, галоўны герой — просты настаўнік гісторыі, якога сыграў Зяленскі, становіцца прэзідэнтам Украіны. Заняўшы гэты пост, ён пачаў праводзіць маштабныя рэформы і заняўся барацьбой з карупцыяй, але сустрэў супраціў алігархаў і чыноўнікаў.

Удакладненне: Серыял заблакаваны не толькі ў Расіі і Беларусі, але і ў некаторых іншых краінах (напрыклад, Вялікабрытаніі і Нідэрландах). А вось ва Украіне «Слугу народа» можна, як і раней, паглядзець на ютубе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула