БЕЛ Ł РУС

У Педуніверсітэце будуць рыхтаваць настаўнікаў па шахматах

27.05.2019 / 13:21

Nashaniva.com

З верасня вядучы педагагічны ВНУ Беларусі пачне рэалізоўваць сумесны з Беларускай федэрацыяй шахмат адукацыйны праект «Шахматны дэбют».

Як паведамілі mlyn.by ў прэс-службе ўніверсітэта, навучаць гульні ў шахматы пачнуць будучых настаўнікаў пачатковых класаў у рамках факультатыўнага курса. За час навучання студэнты асвояць асновы шахматнай гульні і методыку яе выкладання. Атрыманыя веды маладыя спецыялісты змогуць рэалізаваць пры правядзенні заняткаў па шахматах у пачатковай школе.

Для студэнтаў іншых факультэтаў, інстытутаў БДПУ, якія жадаюць навучацца гульні ў шахматы, таксама арганізуюць заняткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула