БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах у 77-гадовай пенсіянеркі ў будынку пошты скралі грошы

27.05.2019 / 21:46

Nashaniva.com

У панядзелак, 20 мая, з заявай у міліцыю звярнулася пажылая жанчына.

Фота: Intex-press.

Пенсіянерка расказала, што раніцай таго ж дня ў памяшканні аддзялення паштовай сувязі РУП «Белпошта» на вуліцы Брэсцкай невядомая выкрала 60 рублёў, распавялі Intex-press у Баранавіцкім ГАУС.

У міліцыі заклікаюць пажылых людзей не быць даверлівымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула