Рэйтынг Пуціна падае. Названа прычына
kremlin.ru
Кіраўнік Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі Валерый Фёдараў пракаментаваў падзенне рэйтынгу прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».
Паводле яго слоў, рэйтынг Пуціна знізіўся з-за таго, што жыхары Расіі «не вераць у тое, што жыццё заўтра будзе лепш».
Ён таксама дадаў, што гэта звязана з тым, што даходы расіянаў за апошнія пяць гадоў «не выраслі».
Фёдараў падкрэсліў, што падобнае «моцна напружвае» жыхароў Расіі.
Удзельнікам апытання задалі пытанне, за каго б яны прагаласавалі на выбарах прэзідэнта, калі б яны адбыліся ў наступную нядзелю.
У Магаданскай вобласці за Пуціна гатовыя прагаласаваць 36% рэспандэнтаў. У сярэднім па краіне гэты паказчык роўны 48%.
Рэгіёнам з самым нізкім рэйтынгам «Адзінай Расеі» стаў Хабараўскі край. Там за партыю гатовыя прагаласаваць 21% апытаных жыхароў. Сярэдні электаральны рэйтынг «Адзінай Расеі» па краіне склаў 34%.