БЕЛ Ł РУС

Замест аграгарадкоў — кібуцы

25.01.2009 / 16:38

Мікалай Кукса, Івянец (Валожынскі раён)

з пошты Рэдакцыі

Аграгарадкі сябе не апраўдваюць. Прапаную альтэрнатыву. Піша Мікалай Кукса з Івянца, Валожынскі раён.

Аграгарадкі сябе не апраўдваюць.
Бо іх жыхары — калгаснікі — не маюць матывацыі да працы.

Улады таксама хочуць выйсці з гэтага тупіка, калі прыняць усур’ёз заяву аб лібералізацыі эканомікі і абвяшчэнне 2009 году годам роднай зямлі, дзе прадугледжваецца нават адраджэнне хутароў.

Зразумела,

хутары могуць быць адроджаныя толькі як турыстычныя аб’екты,
бо ў дробных гаспадарках немагчыма прымяніць у поўным аб’ёме сучасную тэхніку і тэхналогіі.
А насамрэч адрадзіць сяло можна праз перабудову аграгарадкоў у аб’яднанні на ўзор ізраільскіх кібуцаў.

Для гэтага трэба, каб сяляне сталі гаспадарамі і сапраўднымі ўласнікамі зямлі і прадукцыі. Трэба аддаць зямлю тым, хто яе апрацоўвае, а таксама нашчадкам былых гаспадароў.

З такім вырашэннем праблемы сяла будзе адначасова вырашацца і праблема беспрацоўя ў час крызісу ў гарадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула