БЕЛ Ł РУС

Прагулачны катар з дзясяткамі турыстаў затануў у Будапешце. 26 ахвяр

30.05.2019 / 09:19

Nashaniva.com

hirado.hu

Здарэнне адбылося каля моста Маргіт у Будапешце. На Дунаі. Сутыкнуліся два прагулачныя судны, адно з іх затанула.

На месцы праводзіцца выратавальная аперацыя. Яна ўскладнена моцным ветрам з дажджом. Акрамя таго, у месцы здарэння моцная плынь.

Паводле ўдакладненых звестак, усяго на борце катара былі 33 пасажыры і два члены экіпажа. Семярых удалося выратаваць. На катары былі турысты з Паўднёвай Карэі. Агенцтва Yonhap са спасылкай на Міністэрства замежных спраў краіны таксама паведамляе пра семярых загінулых і 19 зніклых без вестак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула