БЕЛ Ł РУС

З Расіі ў Беларусь не пусцілі машыну з 60 мяхамі біўняў маманта

31.05.2019 / 09:53

Nashaniva.com

Расійскія паліцэйскія сумесна з ФСБ спынілі вываз у Беларусь больш як 60 мяхоў з біўнямі маманта і іх фрагментамі, узрост якіх не менш за 10 тыс. гадоў. Пра гэта паведаміла РБК афіцыйны прадстаўнік МУС Ірына Воўк.

«Дакументы Міністэрства культуры на вываз культурных каштоўнасцяў, а таксама заключэнне атэставанага эксперта Мінкультуры аб прыналежнасці біўняў маманта і іх фрагментаў да культурных каштоўнасцей у кіроўцы адсутнічалі. Груз канфіскаваны і накіраваны на палеанталагічную судовую экспертызу», — паведаміла Воўк.

Паводле яе слоў, два біўні маманта і тры іх фрагменты маюць асаблівую культурную каштоўнасць. Іх прыкладны кошт 650 тысяч расійскіх рублёў (20 тысяч беларускіх). Заведзеная крымінальная справа аб кантрабандзе стратэгічна важных тавараў, а таксама асабліва каштоўных дзікіх жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула