Лукашэнка сустракаецца з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў розных краін
Для Беларусі ўяўляе цікавасць вопыт замежных краін у сферы канстытуцыйнага права. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў замежных дзяржаў, піша БелТА
Ён адзначыў, што Беларусь у знакавы для краіны год - 25-годдзя Канстытуцыі прымае прадстаўнічы форум, прысвечаны сучаснаму канстытуцыйнаму развіццю дзяржаў.
«Мы высока цэнім вашу гатоўнасць дзяліцца сваім вопытам у сферы канстытуцыйнага правасуддзя. Ён для нас, безумоўна, цікавы», - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў ўдзел у форуме Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права, з якой Беларусь выбудоўвае досыць канструктыўнае ўзаемадзеянне. «Разлічваем на працяг міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне», - сказаў ён.