БЕЛ Ł РУС

Маладзечанец знайшоў банкаўскую карту і патраціў усё ў інтэрнэт-латарэі 

31.05.2019 / 11:47

Nashaniva.com

Жыхар Маладзечанскага раёна знайшоў банкаўскую карту і патраціў усе грошы ў інтэрнэт-латарэі, паведамілі БелТА ў Маладзечанскім РАУС.

У мясцовыя праваахоўныя органы паступіла заява ад 27-гадовай жанчыны аб крадзяжы з плацежнай банкаўскай карткі 80 рублёў, страту якой яна заўважыла не адразу. Калі на мабільны тэлефон сталі прыходзіць паведамленні аб спісанні сродкаў, жанчына адразу ж заблакавала картку.

Супрацоўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій высветлілі асобу падазраванага. Ім аказаўся 33-гадовы жыхар Радашковічаў.

«Мужчына растлумачыў, што знайшоў банкаўскую картку на Цэнтральнай плошчы горада. Праверыць баланс вырашыў праз мабільны дадатак электроннай латарэі. Зламыснік залічыў на свой гульнявы рахунак Br80 шляхам некалькіх транзакцый», - распавялі ў РАУС.

У інтэрнэт-латарэю ён гуляе рэгулярна, вядзе некалькі акаўнтаў. Заведзена крымінальная справа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула