Галоўны трэнер зборнай Нямеччыны шпіталізаваны і не прыедзе на матч з Беларуссю
Галоўны трэнер зборнай Нямеччыны Іяхім Лёў шпіталізаваны пасля траўмы, атрыманай на трэніроўцы, піша sportbox.ru
Фота з інстаграма Іяхіма Лёва
Паведамляецца, што 59-гадовы спецыяліст змешчаны ў стацыянар універсітэцкай бальніцы ў Фрайбургу з-за парушэнняў кровазвароту. Да гэтага Леў атрымаў траўму на адной з трэніровак нацыянальнай каманды.
«Я пачуваюся добра, але мне трэба трохі паберагчы сябе на працягу наступных чатырох тыдняў. Я знаходжуся ў пастаянным кантакце з трэнерскім штабам, мы будзем падтрымліваць сувязь падчас матчаў», - сказаў Леў.
У двух наступных матчах зборнай Германіі ў рамках адбору Еўра-2020 Лёва заменіць яго памочнік Маркус Сорг.
8 чэрвеня Нямеччына згуляе ў Барысаве са зборнай Беларусі, а праз тры дні гуляе з Эстоніяй.