Крэмль назваў першую ўмову для сустрэчы Пуціна і Зяленскага
president.gov.ua
Падрыхтоўка сустрэчы лідараў краінаў «нармандскай чацвёркі», у прыватнасці з новым прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, у дадзены момант не вядзецца, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, перш Кіеў павінен пацвердзіць сваю гатоўнасць выканаць мінскія дамоўленасці, а таксама «ісці на прамы кантакт з прадстаўнікамі самаабвешчаных рэспублік».
Прадстаўнік Крамля дадаў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ёсць неабходнасць у аднаўленні дыялогу ў нармандскага фармаце, пішуць Ведамасці.