БЕЛ Ł РУС

Малявалі платы, а пасля перамалёўвалі

23.01.2009 / 10:40

Іна Амельчанка, Беразіно

Хачу падзяліцца ўражаннямі з візыту Лукашэнкі ў Беразіно.

Наш раён лічыцца апошнім у вобласці па эканамічных паказчыках і першым па злачыннасці. Да прыезду Лукашэнкі фактычна толькі ў цэнтры былі роўныя ходнікі і больш‑менш нармальная дарога. Але за два месяцы шмат што змянілася: па галоўнай вуліцы «хоць яйка качай», цэнтар адрамантаваны і падмаляваны. Горад папрыгажэў.

Не абышлося без маразмаў. У дождж малявалі платы і агароджы, якія пасля перамалёўвалі, у мароз людзей некалькі гадзін трымалі на плошчы, аж прыедзе шаноўны госць. Што казаць, увесь цэнтар перакрылі, і службоўцаў бяспекі было ці не болей за прысутных бярэзінцаў. Сама бачыла як сабакі абнюхалі кожны люк на плошчы, а тады яшчэ і людзі пазазіралі туды. Бяспека ёсць бяспекай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула