БЕЛ Ł РУС

Каб атрымаць візу ЗША, кандыдатам прыйдзецца цяпер паказваць спасылкі на сацсеткі

2.06.2019 / 08:46

Nashaniva.com

Дзяржаўны дэпартамент ЗША з гэтага часу патрабуе ад людзей, якія падаюць на візу, паказваць свае даныя для ідэнтыфікацыі ў сацыяльных сетках, а таксама папярэднія адрасы электроннай пошты і нумары тэлефонаў, паведамляе Associated Press.

У новых бланках для падачы на ​​візу заяўнік павінен напісаць інфармацыю пра наяўнасць акаўнтаў у сацсетках за апошнія пяць гадоў. Таксама ў заяўніка пытаюцца пра яго тэлефонныя нумары, якія выкарыстоўваліся за апошнія пяць гадоў, адрасы электроннай пошты, статус міжнародных паездак, выпадкі дэпартацыі і пра тое, ці былі члены сям'і ўцягнутыя ў тэрарыстычную дзейнасць.

Раней спасылкі на старонкі ў сацыяльных сетках, адрасы электроннай пошты і нумары тэлефонаў запытваліся толькі ў заяўнікаў, якіх дадаткова правяралі — напрыклад, у тых, хто ездзіў у раёны, кантраляваныя тэрарыстычнымі арганізацыямі. Новыя правілы будуць тычыцца практычна ўсіх людзей, якія падаюць на візы, — вызваляюцца толькі заяўнікі, якія жадаюць атрымаць пэўныя тыпы дыпламатычных і афіцыйных віз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула