БЕЛ Ł РУС

Нямеччына: эканоміку чакае беспрэцэдэнтны спад

21.01.2009 / 16:53

Nashaniva.com

Паводле словаў міністра эканомікі Міхаэля Глоса, такога спаду не было з часоў Другой сусветнай вайны.

Нямеччыну сёлета чакае беспрэцэдэнтнае скарачэнне эканомікі — на 2,25 працэнта.

Паводле словаў міністра эканомікі Міхаэля Глоса, такога спаду не было з часоў Другой сусветнай вайны.

У кастрычніку 2008 г. Нямеччына прагназавала павольны рост сваёй эканомікі, якая з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе.

Але глабальны фінансавы крызіс прывёў да рэзкага зніжэння попыту на нямецкія тавары.

У Брытаніі тым часам абнародаваныя новыя звесткі пра беспрацоўе, згодна з якімі ў краіне зафіксаваная рэкордная колькасць беспрацоўных —амаль два мільёны чалавек.

Гэта самы высокі ўзровень беспрацоўя больш чым за дзесяць гадоў.

Бі-Бі-Сі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула