БЕЛ Ł РУС

Сёння з Нацыянальнай бібліятэкі на 15 хвілін эвакуіравалі людзей, бо «перасмажылі бліны»?

3.06.2019 / 14:44

Nashaniva.com

Фота Радыё Свабода

З будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўдзень 3 чэрвеня эвакуіравалі наведнікаў. Праз 10-15 хвілін іх пускалі назад, паведамляе Радыё Свабода.

Прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі сказаў, што не мае звестак аб прычынах эвакуацыі.

Намесьнік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі ў эканоміцы, рэжыме эксплуатацыі будынка і абсталявання Станіслаў Касьпяровіч заявіў, што «эвакуацыі не было».

«У рэстаране падсмажылі бліны, было крыху задымленне, спрацавала сігналізацыя, — растлумачыў ён. — Пажарных не выклікалі. Магчыма, нехта і выбег. Але адразу далі каманду «адбой».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула