БЕЛ Ł РУС

Першы юбілей «Нашай гісторыі» — ТЭСТ па 10 нумарах часопіса

10.06.2019 / 13:38

Тэст склала Паўліна Купрысь 

Усім чытачам «Нашай гісторыі» (цяперашнім і будучым) прысвячаецца гэты тэст

Калаж Уладзіславы Губіч. 

Выйшла ўжо 10 нумароў нашага часопіса — першага ў Беларусі глянцу, прысвечанага айчыннай гісторыі. Дзякуй за вашыя цёплыя водгукі з усіх куткоў Беларусі (што хаваць: усіх куткоў свету!), яны натхняюць нас не спыняцца ў развіцці нашага праекта. 

Таксама спадзяёмся на вашу падтрымку ў папулярызацыі нашага выдання: пішыце пра нас у сацсетках, дарыце сябрам і сваякам, да таго ж наш часопіс — выдатны сувенір. 

Падпісвайцеся на нас! Гэта найтаннейшы варыянт атрымаць наш часопіс: падпіска на адзін месяц на 2-е паўгоддзе 2019 года — усяго 4,77 рубля (а гэта сто старонак аўтарскіх захапляльных матэрыялаў), індэкс — 00469 (ведамасная падпіска: індэкс — 004692, кошт — 4,93 руб.). 

Далучайцеся да нашых суполак у сацсетках, каб быць у курсе апошніх падзей, там мы дзелімся ўсімі цікавосткамі і праводзім розыгрышы. Абірайце любую: Укантакце, Фэйсбук, Інстаграм, Аднакласнікі.

А цяпер наш падарунак — тэст па 10 першых нумарах «Нашай гісторыі», па адным пытанні з кожнага нумара. Паверце, ён будзе захапляльным для ўсіх: і для тых, хто чытае кожны нумар ад коркі да коркі, і для тых, каму наш часопіс яшчэ не трапіўся ў рукі.

Дзяліцеся вынікамі ў каментарах. Верым у вас! 

У тэсце выкарыстана фота Сяргея Гудзіліна, з інстаграм-акаўнта natalyaradivilovich1, wikipedia.org, архіва Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула