БЕЛ Ł РУС

Віцебская пенсіянерка 20 гадоў атрымлівала двайную пенсію

6.06.2019 / 15:58

Nashaniva.com

75-гадовая жыхарка Віцебска пойдзе пад суд. На працягу 20 гадоў яна атрымлівала дзве пенсіі.

У 1997 годзе жанчына, якая тады жыла ў Слоніме, выйшла на пенсію па ўзросце. Праз два гады яна пераехала ў Віцебск і на новым месцы паўторна аформіла дакументы на атрыманне пенсіі, сказаўшы, што іншыя выплаты не атрымлівае.

У выніку спрытная пенсіянерка атрымала незаконныя 32 100 рублёў.

У дачыненні да жанчыны заведзена крымінальная справа за махлярства ў буйным памеры. Яе могуць пасадзіць на 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула