БЕЛ Ł РУС

Натальля Гарбанеўская галадоўнікам: Найлепш галадаць групамі

12.06.2006 / 16:01

Nashaniva.com

Вядомая расейская паэтка Натальля Гарбанеўская, паплечніца Ежы Гедройца, выказала падтрымку беларускім галадоўнікам.

Вядомая расейская паэтка Натальля Гарбанеўская, паплечніца Ежы Гедройца, выказала падтрымку беларускім галадоўнікам. У Менск яна прыехала на навуковую канфэрэнцыю, прысьвечаную 100-годзьдзю Ежы Гедройца, і толькі тут даведалася пра беспрэцэдэнтную галадоўку. «Асабліва мяне ўстурбавала, што гэта робяць зусім маладыя людзі», – кажа паэтка, якая сама мае 24-гадовага ўнука.

З свайго дысыдэнцкага досьведу Н.Гарбанеўская пераказала колькі парадаў для галадоўнікаў. «Трэба рабіць не бестэрміновую галадоўку, а эстафэтную, – перакананая паэтка, якая сама прайшла праз вязьніцы савецкай карнай сыстэмы. – Бестэрміновая галадоўка мае сэнс за кратамі. А на свабодзе найбольш эфэктыўная – эстафэтная. Найлепш трымаць галадоўку групамі па тыдню, бо гэтак не заганяеш сябе ў безвыходнае становішча і не падрываеш незваротна ўласнае здароўе. апошні дзень галадоўкі адной групы можа быць першым днём галадоўкі для другой групы».

АШ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула