БЕЛ Ł РУС

П’яны студэнт разбіў дзверы і вокны на тэрыторыі «Дома дзіцяці» ў Гродне

7.06.2019 / 16:47

Nashaniva.com

24-гадовы студэнт пахуліганіў на тэрыторыі «Дома дзіцяці» па вуліцы Цёткі ў Гродне. Ноччу п'яны хлопец праязджаў на ровары каля будынка. Ён убачыў стэнд, дзе ляжалі інструменты для ліквідацыі пажару, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Малады чалавек узяў пажарны бусак і пашкодзіў ім: чацвёра дзвярэй, два вокны, жалюзі, вароты. Ён прычыніў шкоду на агульную суму 1650 рублёў. Міліцыя аператыўна затрымала падазраванага. Завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула