БЕЛ Ł РУС

Косава сабралася памірыцца з Сербіяй

7.06.2019 / 21:10

Nashaniva.com

Прэзідэнт Косава Хашым Тачы дапусціў падпісанне пагаднення аб нармалізацыі двухбаковых адносінаў з Сербіяй да канца 2019 года. Паводле яго слоў, запланаваная на 1 ліпеня ў Парыжы сустрэча з прэзідэнтам Сербіі можа стаць паваротным момантам, перадае Reuters.

«Я лічу, што гэта пагадненне [аб нармалізацыі адносін паміж Косавам і Сербіяй] можа быць дасягнута сёлета», — сказаў Тачы.

Між тым прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч адзначыў, што ён настроены больш песімістычна, але пацвердзіў, што абодва бакі павінны працягваць шукаць кампраміс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула