БЕЛ Ł РУС

Раналду спыніў аўтобус зборнай Партугаліі дзеля 11-гадовага хлопчыка, які стаяў з плакатам: «Крышціяну, абдымі мяне»

9.06.2019 / 18:31

Nashaniva.com

У нядзелю зборная Партугаліі прыме Галандыю на «Драгау» у фінале Лігі нацый. Пасля трэніроўкі футбалісты адправіліся ў гатэль на аўтобусе, і Раналду заўважыў з акна хлопчыка з плакатам «Cristiano Ronado dame un abrazo» («Крышціяну Раналду, абдымі мяне»), паведамляе Sports.ru.

¡ENORME GESTO DE CR7! Cristiano Ronaldo hizo parar el micro de Portugal al ver a este niño y lo hizo subir para sacarse una foto con él. pic.twitter.com/xmoWz92FyM

— SportsCenter (@SC_ESPN) 8 июня 2019 г.

Раналду папрасіў кіроўцу спыніцца, запрасіў Эдуарда (так клічуць хлопчыка) у салон аўтобуса і зрабіў з ім фота. Заўзятару 11 гадоў, ён хворы на лейкемію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула