БЕЛ Ł РУС

У Веткаўскім раёне рыбак хацеў пераплыць возера і патануў

10.06.2019 / 12:36

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 8 чэрвеня паблізу вёскі Старое Сяло. 53-гадовы жыхар Гомеля з прыяцелем рыбачыў на возеры.

У нейкі момант ён вырашыў пераплысці вадаём.

Пераадолеўшы большую частку шляху, прыкладна за 30 м ад берага пайшоў пад ваду, паведамляе БелТА.

Каля 22.00 ратавальнікі Веткаўскай раённай арганізацыі Асвод дасталі цела мужчыны з вады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула