БЕЛ Ł РУС

Лявон Вольскі хацеў зрабіць мімімі, а атрымалася відэа з паўжывымі кацянятамі

13.06.2019 / 11:29

Nashaniva.com

Спявак Лявон Вольскі паспрабаваў адначасова запрасіць гледачоў на свой канцэрт самым мілым спосабам і ўладкаваць кацянятаў у добрыя рукі, а ў выніку напалохаў сваіх прыхільнікаў.

У аўторак у інстаграме спевака з’явілася відэа, у якім Лявон Вольскі з маленькімі кацяняткамі ў руках запрашае на свой канцэрт.

Подпіс пад відэа тлумачыў, што гэта калабарацыя з зоаабаронцамі. Кацянят нехта здаў у прытулак, зоаабаронцы іх адтуль забралі і везлі ў часовы дом, каб пасля знайсці новых гаспадароў. Аднак карцінка напалохала прыхільнікаў спевака.

«Навошта вы іх так трасеце?», «Белы яшчэ жывы?», «Што з белым коцікам?», «Белы ўжо здох замучаны», — пісалі карыстальнікі інстаграма ў каментарыях.

Лявон Вольскі запэўніў, што ніводная жывёла не пацярпела. Але гнеўных каментароў было столькі, што спявак быў вымушаны дадаць яшчэ адно фота з тлумачэннямі таго, што з кацянятамі ўсё ў парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула