БЕЛ Ł РУС

Пенсіянер капаў пясочніцу для ўнукаў, знайшоў вінтоўку, а яна стрэліла

13.06.2019 / 11:58

Nashaniva.com

Фота абласной міліцыі

Здарэнне адбылося ў Светлагорскім раёне, паведамляе гомельская абласная міліцыя.

68-гадовы мужчына вырашыў зрабіць пясочніцу для ўнукаў на ўчастку каля дома.

Капаючы зямлю, ён знайшоў вінтоўку сістэмы Токарава часоў апошняй вайны.

Узяўшы ў рукі бензарэз, пачаў яе пілаваць. У гэты момант і адбыўся стрэл. Магазін быў пусты, але адзіны патрон знаходзіўся ў патронніку.

У мужчыны - скразное агнястрэльнае раненне, агнястрэльны асколачны пералом ніжняй траціны правай вялікабярцовай косткі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула