БЕЛ Ł РУС

Порнасайты ў Ганконгу перасталі працаваць у дзень пратэстаў

13.06.2019 / 19:49

Nashaniva.com

Порнасайты, якія працуюць у Ганконгу, заклікалі сваіх карыстальнікаў выйсці на мітынг супраць законапраекта аб экстрадыцыі ў Кітай. Адпаведныя паведамленні з'явіліся на галоўных старонках рэсурсаў для дарослых, піша CNN.

Найбуйнейшыя порнасайты спынілі працу, ролікі на іх недаступныя. Адміністрацыі сэрвісаў заклікалі карыстальнікаў выйсці на вуліцу.

У прыватнасці, да сваіх гледачоў звярнуўся сайт AV01. «Хочаш правесці рэшту жыцця ўвесь час азіраючыся? Больш не будзе бяспечнага месца і абароны. Улады здрадзілі табе, сістэма здрадзіла табе, грамадства здрадзіла табе, няўжо ты таксама хочаш здрадзіць сабе?» — напісана на галоўнай старонцы рэсурсу.

Зварот з патрабаваннем выйсці на вуліцы для абароны сваёй бяспекі ад магчымай экстрадыцыі ў Кітай з'явіўся і на старонцы порнасайта ThisAV. Адміністратары звярнуліся да іх наўпрост: «Ганконг памірае. А ты ўсё яшчэ мастурбіруеш?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула