БЕЛ Ł РУС

Трамп у твітары паведаміў пра сваю сустрэчу з «прынцам кітоў». Карыстальнікаў сацсетак гэта развесяліла

13.06.2019 / 20:7

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спарадзіў хвалю жартаў у сацсетках праз твіт, у якім ён распавядае пра сустрэчу з сусветнымі лідэрамі, у тым ліку «прынцам кітоў», піша The Guardian.

У твіце ад 13 чэрвеня Трамп пахваліўся, што падчас апошняй замежнай паездкі меў зносіны з «замежнымі ўрадамі» штодня. «Я сустрэўся з каралевай Англіі, прынцам кітоў, прэм'ер-міністрам Злучанага Каралеўства, прэм'ер-міністрам Ірландыі, прэзідэнтамі Францыі і Польшчы», — напісаў ён.

«Кіты» ў твіце Трампа з'явіліся ў выніку некарэктнага напісання слова «Уэльс», бо на англійскай гэтыя два словы гучаць аднолькава і адрозніваюцца ў напісанні ўсяго адной літарай — Wales і whales. У выніку сустрэча з прынцам Уэльскім Чарльзам ператварылася ў сустрэчу з «прынцам кітоў».

Сацсеткі хутка адрэагавалі на памылку Трампа сваімі жартамі.

First photos in from Trump's meeting with the Prince of Whales pic.twitter.com/MclQIT9G2A

— Hazel Shearing (@hazelshearing) 13 июня 2019 г.

pic.twitter.com/iBl8tgKMoZ

— Lizerenity (@Lizerenity) 13 июня 2019 г.

Prince of WHALES
I'm still laughing #PrinceOfWhales pic.twitter.com/hizuUeRdZ5

— (@manctacular) 13 июня 2019 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула