БЕЛ Ł РУС

Італьянскую актрысу Арнэлу Муці прысудзілі да штрафу і ўмоўнага тэрміну за прагул спектакля дзеля вячэры з Пуціным

14.06.2019 / 16:38

Nashaniva.com

Вядомую італьянскую актрысу Арнэлу Муці прысудзілі да штрафу і шасці месяцаў турмы ўмоўна за спробу махлярства, паведамляе BBC.

Такім чынам суд задаволіў пазоў, пададзены супраць яе адміністрацыяй тэатра Вердзі ў горадзе Пардэноне.

Там заявілі, што адсутнасць актрысы «праз хваробу» на спектаклі 10 снежня 2010 года была пацверджана фальшывай даведкай, што ў выніку пацвердзіла следства.

На самай жа справе прычынай яе адсутнасці стала вячэра ў Санкт-Пецярбургу з Уладзімірам Пуціным.

Вярхоўны касацыйны суд пацвердзіў яе 6-месячны ўмоўны тэрмін турэмнага зняволення, а таксама штраф у памеры 500 еўра і 30 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі тэатру Вердзі. Калі яна не заплаціць штраф, то адправіцца ў турму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула