БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прапанаваў грамадзянам выбраць губернатара Львоўскай вобласці праз фэйсбук

14.06.2019 / 19:28

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў жыхарам Львоўскай вобласці ўзяць удзел у прызначэнні губернатара праз фэйсбук.

Ён вылучыў тры кандыдатуры на гэтую пасаду: 43-гадовага дырэктара ЦЭС Дзяніса Шмігаля, 38-гадовага дырэктара кампаніі Максіма Казіцкага і 35-гадовага кіраўніка філіяла юрыдычнай кампаніі Маркіяна Мальскага.

«Хачу даведацца ваша меркаванне пра гэтых спадароў. Што вы ведаеце ці чулі пра іх рэпутацыю, менеджарскія і маральныя якасці? Ды і наогул — хто вам больш падабаецца?», — напісаў Зяленскі ў Facebook.

Львоўская вобласць з'яўляецца самай густанаселенай вобласцю Украіны (калі не ўлічваць акупаваную частку Данецкай вобласці), а таксама самай нелаяльнай да Уладзіміра Зяленскага. Гэта адзіная вобласць Украіны, дзе Зяленскі прайграў Парашэнку ў другім туры выбараў і набраў усяго 34,49% галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула