БЕЛ Ł РУС

На трасе Мінск — Маладзечна таксі ўрэзалася ў маршрутку: загінуў пасажыр

17.06.2019 / 09:59

Nashaniva.com

Фота abw.by

Здарэнне адбылося каля 7.30 у панядзелак паблізу аграгарадка Лашаны, каля Лініі Сталіна. Маршрутка на прыпынку забірала пасажыра, калі ў яе на поўным ходзе ўрэзаўся аўтамабіль таксі, піша Tut.by

Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ загінуў пасажыр легкавіка. Пяць чалавек — трое ехалі ў маршрутцы — атрымалі траўмы.

На месца здарэння прыбыла хуткая, выратавальнікі, супрацоўнікі ДАІ. Працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула