БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя два магчымыя супернікі БАТЭ ў 2-м раўндзе Лігі чэмпіёнаў: таксама складана

19.06.2019 / 13:33

Nashaniva.com

Сёння прайшло лёсаванне другога раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У першым раўндзе БАТЭ гуляе супраць польскага «Пяста».

А вось супернікам пераможцы пары БАТЭ/Пяст у другім раўндзе будзе пераможца двубою «Лінфілд» (Паўночная Ірландыя) — «Русенборг» (Нарвегія).

Матчы першага раўнда пройдуць 9-10 і 16-17 ліпеня. Другога раўнда — 23-24 і 30-31 ліпеня.

Каб выйсці ў групавы раўнд ЛЧ трэба прайсці таксама трэці раўнд і плэй-оф. Праўда, няўдачнік адпраўляецца ў кваліфікацыю Лігі Еўропы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула