БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы з Расійскай акадэміі навук паскардзіліся на касманаўтаў: не хочуць здаваць сперму

21.06.2019 / 00:01

Nashaniva.com

Расійскія навукоўцы не могуць правесці даследаванні па вывучэнні ўплыву фактараў касмічнага палёту на сперматагенез з-за нежадання расійскіх касманаўтаў здаваць біяматэрыял, распавяла ў інтэрв'ю РИА Новости загадчыца лабараторыі біяфізікі клеткі Інстытута медыка-біялагічных праблем Расійскай акадэміі навук Ірына Огнева.

«Мы не можам правесці праз Каардынацыйную навукова-тэхнічную раду, якая ўхваляе правядзенне эксперыментаў на расійскім сегменце МКС, такую ​​руцінную працэдуру як здачу касманаўтамі спермаграмы. Пастаянна натыкаемся на перашкоды маральна-псіхалагічнага і этычнага характару. Ахвотнікаў сярод касманаўтаў не знаходзіцца», — сказала яна.

Па словах Огневай, навуковая задача па атрыманні біяматэрыялу ва ўмовах космасу «выклікае ва ўсіх усмешку і непрыманне». У выніку расійскія навукоўцы не могуць правесці эксперымент па даследаванні сперматагенезу ў касманаўтаў да, падчас і пасля палёту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула