БЕЛ Ł РУС

Life:) налічыць абанентам бясплатны бонусны трафік за кожны медаль Беларусі на Еўрагульнях

21.06.2019 / 11:12

Nashaniva.com

Заўзеем разам за беларускіх спартсменаў на II Еўрапейскіх гульнях! life:) налічыць абанентам бясплатны бонусны трафік за кожную медаль, якую прынясуць беларускія спартсмены ў скарбонку нацыянальнай зборнай.

Акцыя стартуе ў дзень афіцыйнай цырымоніі адкрыцця 21 чэрвеня і працягнецца да 30 чэрвеня ўключна. Далучыцца да яе можна ў любы час на працягу 10 дзён міжнародных спаборніцтваў.

За залаты медаль life:) падорыць кожнаму ўдзельніку акцыі 500МБ дадатковага інтэрнэт-трафіку, сярэбраны медаль прынясе абанентам 250Мб, бронза — 100Мб.

Далучыцца да акцыі і атрымліваць бясплатны інтэрнэт-трафік за кожны камплект медалёў (золата, срэбра і бронза) можна, даслаўшы бясплатную SMS з лічбай 1 на нумар 9080. Бонусным інтэрнэт-трафікам можна карыстацца на працягу ўсіх дзён міжнародных спаборніцтваў, то бок да 30 чэрвеня ўключна.

Атрымлівай бонусы за медалі беларускай зборнай і дзяліся эмоцыямі ад перамог! Больш падрабязна пра акцыю можна даведацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула