БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне затрымалі педафіла

21.06.2019 / 11:40

Nashaniva.com

Інфармацыя аб здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да малалетніх паступіла ў маладзечанскую міліцыю 9 чэрвеня, піша БелТА

«Звесткі пацвердзіліся. Быў затрыманы падазраваны — беспрацоўны 51-гадовы жыхар Маладзечна. Мужчына раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне цяжкіх злачынстваў», - праінфармавалі ў міліцыі.

«Ёсць падставы меркаваць, што затрыманы можа быць датычны да іншых аналагічных злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці дзяцей. Ахвярам мужчына не прадстаўляўся па імені. Дзецям і падлеткам незнаёмец мог запомніцца вялікім памерам нагі, ён высокага росту, хударлявага целаскладу», - распавялі ў міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула