БЕЛ Ł РУС

Памерла пасажырка маршруткі, якую сёння пратараніла фура пад Брэстам

21.06.2019 / 14:52

Nashaniva.com

У аперацыйнай Камянецкай раённай бальніцы памерла пасажырка маршруткі, якая сутыкнулася сёння раніцай з грузавіком, паведаміў галоўны доктар Брэсцкай вобласці Віктар Міхалоўскі, піша БелТА.

У жанчыны была адкрытая чэрапна-мазгавая траўма. З месца ДТЗ яе адразу даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне. «Жанчына загінула. Яна атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём. На выгляд ёй каля 60 гадоў», — сказаў Віктар Міхалоўскі.

Паводле яго слоў, цяпер у Камянецкай бальніцы застаюцца 11 пасажыраў маршруткі, у тым ліку адна непаўналетняя. Яшчэ адну дзяўчыну і пяцярых пацярпелых даставілі ў Брэст. Сярод іх і 38-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, у якога дыягнаставаны множныя пераломы і закрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Пад Брэстам фура без тармазоў пратараніла маршрутку: пацярпелі 17 чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула