Уладзімір Пуцін забараніў палёты ў Грузію і загадаў вярнуць усіх расіян
Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна з якім расейскія авіякампаніі павінны спыніць палёты ў Грузію з 8 ліпеня 2019 года, а ўраду даручана «забяспечыць вяртанне» у Расею ўсіх грамадзян, якія знаходзяцца там і іх багажу.
Каментуючы ўказ прэзідэнта, яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ён будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль сітуацыя ў Грузіі не нармалізуецца, а «любыя пагрозы для бяспекі нашых грамадзян» не знікнуць.
Гэта рэакцыя Масквы на антырасейскія пратэсты, якія ўспыхнулі ў Тбілісі 20 чэрвеня ў адказ на дзёрзкую выхадку дэпутата расійскай Думы ў грузінскім парламенце.