Пажар пад Гроднам: загінуў 82-гадовы гаспадар лецішча
У садовым таварыстве «Гарызонт» каля вёскі Ліхачы Гродзенскага раёна ўвечары 21 чэрвеня здарыўся пажар, паведамляюць гродзенскія ратавальнікі.
Ратавальнікі знайшлі 82-гадовага гаспадара дома загінулым. Прычына пажару высвятляецца.