БЕЛ Ł РУС

У Грузіі прапанавалі арганізаваць бясплатныя шатлы для расейцаў з Баку і Ерэвана

25.06.2019 / 11:19

Nashaniva.com

Для дастаўкі расійскіх турыстаў у Грузію неабходна запусціць бясплатныя аўтобусы з аэрапортаў Баку, Ерэвана і Трабзон (Турцыя). З такой прапановай у міністэрства эканомікі Грузіі звярнуўся кіраўнік асацыяцыі гасцініц і рэстаратараў краіны Шалва Алавердашвілі.

Таксама ён заявіў пра неабходнасць арганізаваць дадатковыя чартарныя рэйсы ў Грузію з іншых краін. На гэта ўжо папярэдне пагадзіліся краіны Балтыі, Украіна і Казахстан, распавёў Алавердашвілі ў эфіры Першага грузінскага канала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула