БЕЛ Ł РУС

Размытую месяц таму дарогу на Валожыншчыне яшчэ не аднавілі

26.06.2019 / 16:53

Nashaniva.com

У канцы мая ў вёсцы Папкі Валожынскага раёна лівень цалкам размыў дарогу, піша mlyn.by. І яе да гэтага часу не парамантавалі. Пра сваю праблему мясцовыя жыхары распавялі падчас прамой лініі Мінаблвыканкама.

Кіраўнік спраў Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч даручыў мясцовым уладам прывесці дарожнае пакрыццё вуліцы ў парадак да 1 ліпеня.

Вёска Папкі знаходзіцца непадалёк ад трасы Р54 Пяршаі — Івянец, дзе 29 мая з-за моцнага дажджу размыла асфальтаваную дарогу. Адбыўся абвал вялікага ўчастка праезнай часткі. Вада пашкодзіла дарогі і ў іншых населеных пунктах Валожыншчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула