БЕЛ Ł РУС

Пад Оршай 23-гадовы хлопец разбіўся на матацыкле

26.06.2019 / 20:29

Nashaniva.com

Аварыя здарылася 25 чэрвеня прыблізна ў 19 гадзін вечара на 66-м км аўтадарогі «Орша-Віцебск» паблізу пасёлка Высокае, паведамілі orsha.eu ў ДАІ Віцебска.

Кіроўца аўто «Опель Зафіра», які пачаў рухацца пасля прыпынку на ўзбочыне, сутыкнуўся з матацыклам «Судзукі», які ехаў у спадарожным кірунку.

У выніку 23-гадовы матацыкліст атрымаў траўмы, ад якіх памёр на месцы здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула