БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, хто выступіць на закрыцці Еўрапейскіх гульняў

27.06.2019 / 11:13

Nashaniva.com

Расійскі спявак Мікалай Баскаў выступіць на закрыцці Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Урачыстая цырымонія пройдзе на мінскім стадыёне «Дынама» 30 чэрвеня, пачатак а 20-й гадзіне, паведамляе Еўрарадыё.

На сайце Баскава адзначаецца, што аўтарам сцэнару і мастацкім кіраўніком ад беларускага боку выступіць Аляксандр Вавілаў, ад расійскага боку — Аляксей Сечанаў. Яны абяцаюць «унікальнае шоу, якое больш не паўторыцца».

На адкрыцці Еўрагульняў выступілі Дымаш Кудайберген і Ганна Нятрэбка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула