БЕЛ Ł РУС

Жонка эміра Дубая збегла ў Лондан з $40 мільёнамі

30.06.2019 / 03:14

Nashaniva.com

Шостая жонка эміра Дубая і прэм'ер-міністра ААЭ, мільярдэра Махамеда ібн Рашыда Аль Мактума, збегла ў Лондан праз Германію, піша Daily Mail.

Прынцэса Хая аль Хусейн з'яўляецца адзінакроўнай сястрой іарданскага караля Абдалы II. Яна пакінула Дубай з двума дзецьмі 7 і 11 гадоў і мае намер патрабаваць развод. Паведамляецца, што яна папросіць палітычнага прытулку.

Жанчына перабралася ў брытанскую сталіцу з 31 мільёнам фунтаў (каля $40 мільёнаў), каб пачаць новае жыццё.

Як паведамляюць СМІ, дапамог ёй арганізаваць уцёкі нямецкі дыпламат. Таксама адзначаецца, што ўлады Германіі адмовілі шэйху Махамеду ў просьбе дапамагчы вярнуць жонку, якая збегла.

У шэйха Махамеда 7 жонак, 9 сыноў і 14 дачок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула