БЕЛ Ł РУС

Спёка ў Еўропе: загінулі сама меней 11 чалавек

30.06.2019 / 10:07

Nashaniva.com

У выніку працяглай спякоты ў Паўднёвай і Заходняй Еўропе загінулі сама меней 11 чалавек, паведамляе Reuters.

6 смяротных выпадкаў ад спёкі зафіксавана ў Францыі, 2 у Іспаніі і 3 — у Італіі.

Лекары спрабуюць выратаваць жыццё яшчэ некалькім людзям, якія праз спякоту апынуліся ў шпіталях.

У многіх рэгіёнах Францыі і Італіі таксама бушуюць маштабныя лясныя пажары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула