БЕЛ Ł РУС

У Судане праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць вайсковых уладаў краіны

30.06.2019 / 19:29

Nashaniva.com

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на пратэсты ў розных гарадах Судана з заклікам да вайскоўцаў перадаць уладу цывільнаму ўраду, паведамляе Reuters.

На буйной акцыі ў Хартуме паліцыя была вымушаная неаднаразова ўжыць слезацечны газ.

У красавіку ў Судане адбыўся вайсковы дзяржаўны пераварот. Новая ўлада адкрыла крымінальную справу супраць прэзідэнта Амара аль-Башыра.

Пасля перавароту ў краіне пачаліся масавыя пратэсты. У чэрвені на іх загінулі сама меней 100 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула