БЕЛ Ł РУС

У індыйскіх Гімалаях перапоўнены аўтобус зваліўся ў цясніну

1.07.2019 / 09:48

Nashaniva.com

У Індыі пасажырскі аўтобус зваліўся ў цясніну, у выніку чаго 33 чалавекі загінулі і яшчэ 22 пацярпелі. Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеканал NDTV.

Аўтобус, у якім знаходзіліся 45 пасажыраў, накіроўваўся з Кешуона ў Кіштвар. Ён зваліўся ў цясніну каля 07:30 па мясцовым часе. Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што знайшлі целы 20 чалавек. Выратавальная аперацыя працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула